We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Baranavi​č​y Centra​ĺ​nyja

by Baisan & Yasinski

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €4.99 EUR  or more

     

1.
Čalaviek 02:09
Чалавек Чалавек ідзе па вясновым горадзе. Чалавек-апошні-глыток, Чалавек-прадай-бібліятэку-вазьмі-ў-адзін-бок-квіток, Чалавек-калі-пішаш-супраць-паветра-то-пішы-асабліва старанна, Чалавек-нікога-не-калышуць-твае-душэўныя-раны, Чалавек-падрадкоўнік, Чалавек-статыстычная-хіба-ў-матэрыялах-палкоўніка, Чалавек-глыба-за-плячамі-прывабных-глыб, Чалавек-гражданін-начальнік-паслухай-нашую-песню-песню-пасхальных-рыб І ясі целае нашае, што нарэзанае на святочнай тарэлцы, Чалавек-верыць-калі-немагчыма-верыць, Чалавек-ведаць-праўду-і-схаваць-яе-ў-чэраве, Чалавек-было-б-прасцей-з-куляй-у-чэрапе, Чалавек-так-добра-пішацца-ў-стол, Чалавек-курок, чалавек-дула, чалавек-ствол, Які ўпарта прабіваецца і нясе плады ў кроне Чалавек-супрацьпаветраная-абарона, Чалавек-«мела ты ўсяго нароўні»-ды-пусты-рахунак-у-банку, Чалавек-наступная-кніга-праз-шэсць-дзесяткаў, Чалавек-муж-падпіша-твае-пераклады, Чалавек-функцыя, чалавек-прылада, Чалавек-памяць, чалавек-выдавецтва, чалавек-жыццё-як-стыхійнае-бедства, Чалавек-артыкул-знойдзецца-мы-ўсе-пад-следствам. Чалавек-жанчына, чалавек-траўма. Чалавек. Яўгенія Пфляўмбаўм.
2.
Танга «Райцэнтр» рэстаран у лядовым палацы, першы тост, паверх два, трэці свет, мой народ адраджаецца ў танцы, мой народ, без сумніваў, жыве. рэжа лазер кілбасы і душы, страбаскоп асвячае танцпляц, і свянцоны, святы, непатухшы выбухае лядовы палац. выдыхае кумпяк і наліўкі, падлівае гарэлку і морс, ваўкалакі, вядома, не зніклі, замест скуры – віскоза і ворс. вулканічная гэта парода, гэта лава цячэ, а не кроў, ракавое каханне з народам, макабрычная наша любоў. я вітальныя бачу памкненні ў кожным руху, і ў выдыху тэж, падбухнула і сціхла імгненне і расцёкся ў тумане картэж. і на золку фланэлевы бэйбус з клеапатрай-высокі-абцас разгадалі генэтыкі рэбус, старт далі тым, хто выцісне нас. «я стаяў і напружана слухаў» як падлічваюць баксы за метр, паступова сціхала над вухам жыццятворнае танга «райцэнтр». рэстаран у лядовым палацы: за грудкі смерць, жыццё – на таран, у меню – каралі і паяцы, запрашаем у наш рэстаран! 15.04.2018, Orša
3.
Chaladnieča 02:55
Халаднеча (Юрко Іздрык, пераклад на беларускую) Халаднеча. Каханне маё, ці ты чуеш, які страшны холад? «Скразняк люты», – сказала бы Марта, яна ведае сэнс. Не ўратуе нішто – ні маўчанне, ні стрэча, ні ўцёкі, – не ўратуе нішто, бо холад усё зліжа спрэс. Хоць нібыта зіма адышла – ані намеці, ані завеі. Халаднеча сухая, задаўнены туберкулёз. І на целе адбіткі ад шатаў, кагадзе без пантоў спарахнелі у намаганні згарэць. Магчыма, згарэць насур’ёз. Прарастае цыбуля, і яблыкі вянуць патроху. Рассыпаецца ў прах велікодны вянок на сцяне. Дапіваю віно адбрадзіўшае летась эпохі, і пляшкі шпурляю ў вакно, у неіснуючы снег. Халаднечы стэрыльнай не важна, хто мой папярэднік. Тут Раство не прыйшло і, напэўна, не прыйдзе Той Дзень. Партызаню ў пакоях: тут шкура на плечы і зэдлік, ды схавацца ад лёсу, каханая, нельга нідзе. Трэба скінуць, каханая, шкуры, праетыя моллю, і вылушчвацца з хаты, з парога сарвацца на бег рушыць прама на поўдзень, дзе завея танчыць на волі, каб упасці абліччам у цнатлівы, беленькі снег.
4.
Tam 03:22
Там там на дне маёй душы ляжыць люстра падымі яго прашу асцярожна ўсё жыццё я піў абсэнт з музай гэта класна толькі зможа не кожны там на дне маёй душы ляжыць голка падымі яе блісні дыямэнтам і набі сабе імя адно толькі каб з'яднацца нарэшце са светам там на дне маёй душы ляжыць праўда не чапай яе павер горай будзе лясні люстрам па мокрым асфальце па аскепках ідзі ў бок дзе людзі там на дне маёй душы ляжыць голка абкрываўлена рэальнай натурай не балюча толькі троху няёмка ведаць праўду што носіш пад скурай 26.07.2016, Dačy-2
5.
Віно з агрэсту Я шла да вас па вуліцы надзеі, Каштаны вал апанавалі гарадскі, Як вы апанавалі маё сэрца, Як тайны жэст дрыготкае рукі. Я шла да вас па вуліцы кахання Пачаставацца лошыцкім віном. Віно з агрэсту, віно з адчаем. Што даў нам лёс – мы пражывем нагбом. Віно з агрэсту, віно з агрэсту. У грудзёх маіх неўтаймаваны звер. Была вам рэвалюцыя нявестай, А што цяпер, мой мілы, што цяпер? Балкончык ціхі, рэстаран «Эўропа», І час ліхі, здаецца, мінаваў, І травень нам з ружовай шклянкі Наліўкі ледзяныя падліваў. Ды новы час гадзіны крута мераў, Сцякаў па вуснах гаркаваты мёд, І вось цяпер усе нашыя намеры Як птушка ў лёд, як птушка ў лёд. Віно з агрэсту, віно з агрэсту. У грудзёх маіх неўтаймаваны звер. Была вам рэвалюцыя нявестай, А што цяпер, мой мілы, што цяпер?
6.
Pušča 03:50
Пушча Пушча… Нешта не лезе мне гэты бімбэр… Зёлкі сталі ў горле, Бэнд грае на пахаваннях і танцах, І не разбярэш: гэта смерць ці ляснік у форме, Гэта пробліск надзеі ці катафоты загубленых шанцаў. Пушча… Кавайная цёмная гушча, Кавайная цемра, Кавайнае цела, Пушча… Трамвайныя рэйкі сыходзяць у неба. Трамвайныя рэйкі. На іх нашы мары. Пушча… Нешта не лезе мне гэты бімбэр… З якой вёскі гэтае сала? Бэнд грае на вяселлях і збірае сярэднія залі, І не разбярэш: гэта поспех ці прэса так сказала. Мох не мае надзеі. Мох пакрые нас ўсіх. Мох універсальны. Пушча… Парай нам, дзе будзем мы ў тлушчы, Парай нам напрамак, Парай нам парадак, Пушча… Паранірвана глухіх і хірургаў… Мы дрэвы. Пачухай лязом пад карой мае раны… Пушча… Дык гэта свая ці Кавальчыхі? Я не разумею гэту адрыжку. Бэнд грае на вялікай сцэне. Падай хлеб. Бэнд грае карпараты са зніжкай. Гэта падатковая ці смерць у форме? Смерці няма – смерць на ізмене. А падатковы інспектар не вярнуўся са змены. Пушча… Парадная поўная светам, Парадная поўная смерцю, Парадная поўная… Мы пустыя. Мы дрэвы полыя. Мы дрэвы, нас зжарэ полымя. Мы дрэвы. Пачухай лязом пад карой мае раны.
7.
Malitva L. 02:39
Малітва L Пачуй, Гасподзь, малітву ліберала, Пакуль каменты шчэ закрытыя пад ёй, Пакуль нясуць бензін і падаюць забралы, І рэшткі смутку спакушае алкаголь. Пачуй, Гасподзь, малітву ліберала, Пакуль unmute націснуць сілы ёсць, Пакуль душа жыве не па лякалах І дараваць магу чужую злосць. За пракурораў і нявінна вінаватых, За змагароў і ціхароў ў адным радку, За вату з вышыватай па вакзалах – Адзін вагон на ўсіх, адзін мактуб. За шлях кароткі ад прэс-клуба да прэс-хаты, За кансерватараў і за элгэбэтэ, За тых, хто па франтах матляецца заўзята, Старых і маладых, нябачных і гэдэ. За тых, хто цвердаруч накрэмзаў пастанову, Куратару на лецішча хто падагнаў адкат, За мовы ўсіх народаў і з кавай і нанова, За ўнутраны Берлін і знешні Сталінград. За ранішніх барыгаў, начных мянтоў-забойцаў І п'яных і не вельмі, з баблом ці без надзей, За ўсіх лаурэатаў ўсіх прэмій ўсіх гедройцаў, Сяброў усіх саюзаў, паненак і блядзей. Тых, хто чытае Тору, тых, хто кідае зігу. «Дык як жа нам маліцца?» – спяваюць блазны тут. І я, таксама блазан, і я, такі ж барыга, Адзін гуманітарны ведаю маршрут. За тых, хто лічыць долі, за тых, хто любіць грамы, Я многа не прашу – без мукаў каб фінал, За кожнага з тых двух, хто думае пра маму Па розныя бакі ад аднаго ствала. Пачуй, Гасподзь, малітву ліберала… 3.12.2016, m.n.s.k.
8.
Танга «Райцэнтр» рэстаран у лядовым палацы, першы тост, паверх два, трэці свет, мой народ адраджаецца ў танцы, мой народ, без сумніваў, жыве. рэжа лазер кілбасы і душы, страбаскоп асвячае танцпляц, і свянцоны, святы, непатухшы выбухае лядовы палац. выдыхае кумпяк і наліўкі, падлівае гарэлку і морс, ваўкалакі, вядома, не зніклі, замест скуры – віскоза і ворс. вулканічная гэта парода, гэта лава цячэ, а не кроў, ракавое каханне з народам, макабрычная наша любоў. я вітальныя бачу памкненні ў кожным руху, і ў выдыху тэж, падбухнула і сціхла імгненне і расцёкся ў тумане картэж. і на золку фланэлевы бэйбус з клеапатрай-высокі-абцас разгадалі генэтыкі рэбус, старт далі тым, хто выцісне нас. «я стаяў і напружана слухаў» як падлічваюць баксы за метр, паступова сціхала над вухам жыццятворнае танга «райцэнтр». рэстаран у лядовым палацы: за грудкі смерць, жыццё – на таран, у меню – каралі і паяцы, запрашаем у наш рэстаран! 15.04.2018, Orša

credits

released May 18, 2021

Baisan - vocal, lyrics (track 3 - translation of Yurko Izdryk)
Yasinski - accordion, recording, mixing and mastering
Cover and photos - Alexander Kot-Zaitsaú

Recorded at Aliaksandr Yasinski's studio (winter 2021, Prague, Czech Republic)
Produced by Aliaksandr Yasinski

license

all rights reserved

tags

about

Baisan & Yasinski Prague, Czechia

Two Belarusans: poet Baisan from Kyiv, and Yasinski, known accordionist from Prague, met once in studio. The result is an experimental album, which mixes deep lyrics with bright accordion. The result is a picture of vitality of Belarusan nation. Concept cover and photos - Alexander Kot-Zaitsaú ... more

contact / help

Contact Baisan & Yasinski

Streaming and
Download help

Report this album or account

Baisan & Yasinski recommends:

If you like Baisan & Yasinski, you may also like: