We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.
/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €0.99 EUR  or more

     

lyrics

Танга «Райцэнтр»

рэстаран у лядовым палацы,
першы тост, паверх два, трэці свет,
мой народ адраджаецца ў танцы,
мой народ, без сумніваў, жыве.
рэжа лазер кілбасы і душы,
страбаскоп асвячае танцпляц,
і свянцоны, святы, непатухшы
выбухае лядовы палац.
выдыхае кумпяк і наліўкі,
падлівае гарэлку і морс,
ваўкалакі, вядома, не зніклі,
замест скуры – віскоза і ворс.
вулканічная гэта парода,
гэта лава цячэ, а не кроў,
ракавое каханне з народам,
макабрычная наша любоў.
я вітальныя бачу памкненні
ў кожным руху, і ў выдыху тэж,
падбухнула і сціхла імгненне
і расцёкся ў тумане картэж.
і на золку фланэлевы бэйбус
з клеапатрай-высокі-абцас
разгадалі генэтыкі рэбус,
старт далі тым, хто выцісне нас.
«я стаяў і напружана слухаў»
як падлічваюць баксы за метр,
паступова сціхала над вухам
жыццятворнае танга «райцэнтр».
рэстаран у лядовым палацы:
за грудкі смерць, жыццё – на таран,
у меню – каралі і паяцы,
запрашаем у наш рэстаран!

15.04.2018, Orša

credits

from Baranavi​č​y Centra​ĺ​nyja, released May 18, 2021

license

all rights reserved

tags

about

Baisan & Yasinski Prague, Czechia

Two Belarusans: poet Baisan from Kyiv, and Yasinski, known accordionist from Prague, met once in studio. The result is an experimental album, which mixes deep lyrics with bright accordion. The result is a picture of vitality of Belarusan nation. Concept cover and photos - Alexander Kot-Zaitsaú ... more

contact / help

Contact Baisan & Yasinski

Streaming and
Download help

Report this track or account

Baisan & Yasinski recommends:

If you like Baisan & Yasinski, you may also like: